Падведзены вынікі спартыўна-турыстычнага свята, прысвечанага 110-годдзю беларускай міліцыі.

Падведзены вынікі спартыўна-турыстычнага свята, прысвечанага 110-годдзю беларускай міліцыі.
18.09.2026
19
З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей звярнуўся начальнік ліцэя генерал-маёр міліцыі ў запасе Валерый Палішчук. Ён адзначыў высокую згуртаванасць каманд, нязломны характар ліцэістаў, актыўную падтрымку бацькоў і павіншаваў усіх з паспяховым пераадоленнем няпростых выпрабаванняў.
Кульмінацыяй свята стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў у індывідуальных заліках і агульнакамандным заліку.
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
Сярод пераменнага складу:
1 месца - каманда «Маладая гвардыя»;
2 месца - каманда «Патрыёты»;
3 месца - каманда «Аборонцы».
Сярод сталага складу:
1 месца - каманда «Знамя Перамогі»,
2 месца - каманда «Пакаленне Перамогі»,
3 месца - каманда «Лясны дазор».
Акрамя таго, Валерый Мікалаевіч уручыў спецыяльныя ўзнагароды: дыпломамі былі адзначаны пераможцы ў намінацыях «Самая актыўная сям'я» і «Самая актыўная маці».
Свае прызы і памятныя падарункі ўручылі прадстаўнікі першасных арганізацый ліцэя «БРСМ» і «БСЖ».
Таксама хлопцы атрымалі салодкія падарункі ад кандытарскай фабрыкі «Чырвоны харчавік».
Віншуем пераможцаў спаборніцтваў і зычым новых спартыўных поспехаў!
Последние новости:
Магілёўскім ліцэі МУС адбылася прафарыентацыйная сустрэча з супрацоўнікам крымінальнай міліцыі
24.09.2026
9
Адзінства і адказнасць - аснова моцнай Беларусі
24.09.2026
10
У Магілёўскім ліцэі МУС працягваюцца заняткі па этыкету
24.09.2026
13
У Адзіны дзень бяспекі ў Магілёўскім ліцэі МУС прайшла навучальная эвакуацыя
24.09.2026
12
У Магілёўскім ліцэі МУС адбылася сустрэча-дыялог «Цела - храм душы»
24.09.2026
12
