Клуб
Аб’яднанні і арганізацыі
Клуб УА «Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй МУС» створаны ў мэтах арганізацыі вольнага часу і далучэння навучэнцаў, супрацоўнікаў ліцэя і членаў з сем'яў да творчасці, культурнага развіцця і самаадукацыі, аматарскага мастацтва.
Асноўнай мэтай сацыякультурнай дзейнасці клуба з'яўляецца выхаванне гарманічна развітай, высокамаральнай асобы, стварэнне ўмоў для культурнага самаўдасканалення і творчага развіцця супрацоўнікаў і навучэнцаў.
Дзейнасць клуба, накіраваная на стварэнне, захаванне, распаўсюджванне і засваенне культурных каштоўнасцяў у розных формах і відах, з'яўляецца культурнай дзейнасцю і мае свае задачы:
- выхаванне сродкамі культуры і мастацтва ў асабістага складу высокай духоўнасці і маральных якасцяў, пачуцця гонару за сваю Айчыну, за гісторыю Беларусі і яе міліцыі;
- садзейнічанне фарміраванню маральна-псіхалагічнай і прафесійнай гатоўнасці навучэнцаў да паспяховага засваення навучальных праграм сярэдняй адукацыі;
- далучэнне асабістага складу, членаў іх сем'яў да каштоўнасцяў айчыннай і сусветнай культуры;
- арганізацыя культурнага абслугоўвання і вольнага часу асабістага складу, членаў іх сем'яў, эфектыўна выкарыстоўваючы ў гэтых мэтах сродкі культуры і мастацтва, літаратуру, кіно, радыё, тэлебачанне, друк, масавыя і індывідуальныя формы адпачынку ў інтарэсах падтрымання на належным узроўні духоўна-эмацыйнага і маральна-псіхалагічнага стану;
- стварэнне ўмоў для развіцця самадзейнай мастацкай творчасці асабістага складу, членаў іх сем'яў, арганізацыя работы калектываў мастацкай самадзейнасці і прыняцце ўдзелу ў правядзенні аглядаў і фестываляў самадзейнай мастацкай творчасці.
Чуючы станоўчыя водгукі аб нашай працы, мы разумеем, што робім вялікую справу па развіцці патрыятычнага духу і творчых здольнасцяў нашых ліцэістаў.
Толькі ў адзіным парыве мы зможам выхаваць годнае пакаленне абаронцаў Айчыны.
