Агульная інфармацыя для бацькоў
У 2026/2026 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
- першая - з 1 верасня 2026 г. па 31 кастрычніка 2026 г.;
- другая - з 9 лістапада 2026 г. па 24 снежня 2026 г.;
- трэцяя - з 11 студзеня 2027 г. па 20 сакавіка 2027 г.;
- чацвёртая - з 29 сакавіка 2027 г. па 31 мая 2027 г., а для навучэнцаў IX, X, XI класаў з 29 сакавіка 2027 г. па 25 мая 2027 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
- восеньскія - 8 дзён (з 1 лістапада 2026 г. па 8 лістапада 2026 г. уключна);
- зімовыя - 17 дзён (з 25 снежня 2026 г. па 10 студзеня 2027 г. ўключна);
- вясновыя – 8 дзён (з 21 сакавіка 2027 г. па 28 сакавіка 2027 г. уключна);
- летнія - 92 дні (з 1 чэрвеня 2027 г. па 31 жніўня 2027 г. уключна); для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 81 дні (з 12 чэрвеня 2027 г. па 31 жніўня 2027 г. уключна); для навучэнцаў VIII і X класаў - 87 дзён (з 6 чэрвеня 2027 г. па 31 жніўня 2027 г. уключна).
Зборы:
- 8 клас - 01.06-05.06.2027,
- 10 клас - 26.05-05.06.2027.
