Магілёўскі ліцэй МУС у гасцях у школьнікаў Горак

Магілёўскі ліцэй МУС у гасцях у школьнікаў Горак
20.11.2026
0
Намеснік начальніка ліцэя-начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння палкоўнік міліцыі Андрэй Канаплёў правёў прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі сярэдніх школ горада Горкі.
Андрэй Уладзіміравіч падрабязна распавёў пра асаблівасці адукацыйнага працэсу ў ліцэі, правілах прыёму, а таксама аб парадку і патрабаваннях да праходжання медыцынскага агляду.
Дзецям прадэманстраваны відэаролік пра жыццё ліцэя і ўручылі інфармацыйныя буклеты. У завяршэнне адкрытага дыялогу хлопцы задалі афіцэру ўсе хвалюючыя пытанні аб паступленні і вучобе.
