Ліцэісты 3 курса наведалі спецыяльнае вучылішча

Ліцэісты 3 курса наведалі спецыяльнае вучылішча
20.11.2026
1
У рамках прафілактычнай работы навучэнцы 3 курса наведалі Магілёўскае спецыяльнае вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі. Экскурсія была арганізавана з мэтай прававой асветы і нагляднай дэманстрацыі наступстваў супрацьпраўных паводзін.
Кіраўнік установы адукацыі Віталь Мікалаевіч Лебедзеў правёў аглядную экскурсію па тэрыторыі вучылішча.
Падчас візіту адбылася адкрытая гутарка з выхаванцамі спецвучылішча, а таксама быў прадэманстраваны спецыялізаваны прафілактычны фільм.
