Обычная версия

Святло бацькоўскай любові

Святло бацькоўскай любові

Святло бацькоўскай любові

Святло бацькоўскай любові

16.10.2026

6

У Магілёўскім ліцэі МУС адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны тыдню бацькоўскай любові.

Са сцэны гучалі кранальныя песні і вершы, у якіх ліцэісты выказалі ўсю глыбіню сваёй любові і ўдзячнасці бацькам.

Адной з галоўных падзей вечара стала падвядзенне вынікаў конкурсу відэаролікаў, прымеркаванага да тыдня бацькоўскай любові. Начальнік ліцэя Валерый Палішчук уручыў заслужаныя дыпломы пераможцам:

У намінацыі «Самая актыўная мама» 1 месца заняла Наталля Балаболава;

Званне «Самы актыўны тата» і дыплом I ступені заслужыў Даніл Сцяпанаў.

Валерый Мікалаевіч шчыра падзякаваў сям'і за годнае выхаванне сыноў і ўнукаў, уручыўшы бацькам і бабулям падзячныя лісты.

Яркай часткай праграмы стала святочная латарэя ад першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын МУС ліцэя.

Таксама падарункавыя наборы атрымалі шматдзетныя мамы ад кіраўніцтва ліцэя і пяршоўкі БСЖ.

Гэты вечар быў напоўнены слязьмі радасці і самымі светлымі ўсмешкамі. Сям'я - наша галоўная апора!