Обычная версия

Насычаны маршрут выхаднога дня

Насычаны маршрут выхаднога дня

Насычаны маршрут выхаднога дня

Насычаны маршрут выхаднога дня

18.10.2026

4

Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС здзейснілі займальную паездку на гераічную Клічаўшчыну, якая аб'яднала знаёмства з прыродай, культурай і подзвігам продкаў.

Дзеці наведалі Клічаўскі краязнаўчы музей, дзе азнаёміліся са старажытнай гісторыяй і самабытнай традыцыйнай культурай рэгіёна, асаблівае месца заняла летапіс ваенных гадоў.

Працягам маршруту стала наведванне мемарыяльнага комплексу «Усакіна».

Ліцэісты азнаёміліся з інфраструктурай адноўленага партызанскага лагера, агледзелі лясныя зямлянкі і прынялі ўдзел у інтэрактыўнай сустрэчы ля партызанскага вогнішча. У суправаджэнні ваенных песень пад гармонік выхаванцы пагрузіліся ў атмасферу партызанскага побыту і азнаёміліся з узорамі гістарычнай стралковай зброі.

Завяршыўся маршрут ля брацкіх магіл мемарыяла, дзе выхаванцы ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання.