Агульная інфармацыя для бацькоў
У 2025/2026 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
- першая - з 1 верасня 2025 г. па 1 лістапада 2025 г.;
- другая - з 10 лістапада 2025 г. па 24 снежня 2025 г.;
- трэцяя - з 8 студзеня 2026 г. па 21 сакавіка 2026 г.;
- чацвёртая - з 30 сакавіка 2026 г. па 31 мая 2026 г., а для навучэнцаў IX (X), XI (XII) класаў з 30 сакавіка 2026 г. па 25 мая 2026 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
- восеньскія - 8 дзён (з 2 лістапада 2025 г. па 9 лістапада 2025 г. уключна);
- зімовыя - 14 дзён (з 25 снежня па 7 студзеня 2026 г. ўключна);
- вясновыя – 8 дзён (з 22 сакавіка па 29 сакавіка 2026 г. уключна);
- летнія - 92 дні (з 1 чэрвеня 2026 г. па 31 жніўня 2026 г. уключна); для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 82 дні (з 11 чэрвеня 2026 г. па 31 жніўня 2026 г. уключна); для навучэнцаў VIII і X класаў - 87 дзён (з 6 чэрвеня 2026 г. па 31 жніўня 2026 г. уключна).

