Выхадныя з карысцю

Выхадныя з карысцю
03.10.2026
37
У рамках плана выхаднога дня выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС наведалі кінатэатр «Радзіма», дзе паглядзелі фільм «Невядомы абанент». Карціна расказвае пра сучаснае кібермахлярства, тэлефонныя падманы і фішынгавыя пісьмы.
Кінастужка падарыла хлопчыкам і дзяўчынкам масу яркіх эмоцый і падстаў для разважанняў.
Прыемным працягам насычанага дня стаў пешы шпацыр па Магілёве.
Выдатны адпачынак і зарад добрага настрою перад пачаткам новага навучальнага тыдня!













