Дэкада фізіка-матэматычных дысцыплін працягваецца

Дэкада фізіка-матэматычных дысцыплін працягваецца
18.11.2026
7
У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў адкрыты ўрок матэматыкі ў 8 класе па тэме «Квадратныя ўраўненні».
На гэты раз занятак стаў займальным падарожжам: ліцэісты адправіліся па маршруце, дзе на кожным прыпынку іх чакалі матэматычныя выпрабаванні.
На шляху былі заданні на ўважлівасць, лагічнае мысленне і выбар найбольш зручнага спосабу рашэння.
Падарожжа паказала: каб дабрацца да адказу, важныя не толькі формулы, але і ўменне разважаць, правяраць свае рашэнні і не здавацца.








