У Магілёўскім ліцэі МУС адбылася сустрэча-дыялог «Цела - храм душы»

У Магілёўскім ліцэі МУС адбылася сустрэча-дыялог «Цела - храм душы»
24.09.2026
45
Для ліцэістаў адбылася сустрэча з пробашчам Крыжаўзвіжанскага храма Магілёва протаіерэем Сергіем Лабадой.
Айцец Сергій азнаёміў ліцэістаў з гісторыяй узнікнення татуіровак у старажытныя часы, раскрыў духоўныя аспекты гэтай з'явы і звярнуў увагу на наступствы змены свайго аблічча ў сучасным свеце.
Святар падкрэсліў, што чалавечае цела з'яўляецца неацэнным Божым дарам, які патрабуе беражлівых адносін, а сапраўдная самарэалізацыя чалавека павінна праяўляцца праз стваральную працу і карысць для грамадства.
Начальнік аддзялення псіхалагічнага і сацыяльна-педагагічнага суправаджэння маёр міліцыі Сяргей Кузьмін распавёў ліцэістам аб недапушчальнасці нанясення татуіровак, шкодзе выкарыстоўваных хімічных рэчываў і тых сур'ёзных рызыках і наступствах для здароўя арганізма, якія яны цягнуць за сабой.
Последние новости:

У бібліятэцы ліцэя адкрылася тэматычная выстава, прысвечаная юбілейным датам беларускіх пісьменнікаў
20.11.2026
9

У ліцэі прайшла сустрэча з урачом-нарколагам
20.11.2026
7

Ліцэісты 3 курса наведалі спецыяльнае вучылішча
20.11.2026
5

Магілёўскі ліцэй МУС у гасцях у школьнікаў Горак
20.11.2026
6

У Магілёўскім ліцэі МУС адбыўся адзіны дзень інфармавання
19.11.2026
6






