У Магілёўскім ліцэі МУС адбыўся адзіны дзень інфармавання

У Магілёўскім ліцэі МУС адбыўся адзіны дзень інфармавання
19.11.2026
4
Запрошаным спікерам выступіла старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Святлана Мікалаеўна Сташэўская.
Першы блок сустрэчы быў прысвечаны тэме»Усебеларускі народны сход — гарант стабільнасці і паступальнага развіцця краіны". Святлана Мікалаеўна патлумачыла парадак удзелу дэлегатаў УНС у выпрацоўцы найважнейшых дзяржаўных рашэнняў, прадэманстравала рабочы партфель дэлегата і асвятліла шлях станаўлення суверэннай беларускай дзяржаўнасці.
Другое пытанне парадку дня датычылася харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Начальнік ліцэя Валерый Палішчук падкрэсліў выключную ролю аграрнай галіны для дзяржавы і заклікаў выхаванцаў ганарыцца дасягненнямі айчыннай вытворчасці.
Спікеры адзначылі, што аграпрамысловы комплекс на працягу ўсёй гісторыі незалежнасці краіны застаецца падмуркам сацыяльна-эканамічнай стабільнасці.
Святлана Мікалаеўна, выкарыстоўваючы багаты вопыт работы на прадпрыемстве малочнай галіны, прывяла прыклады поспехаў вытворчага сектара, абвясціла вынікі ўборачнай кампаніі і распавяла пра традыцыі ўшанавання працаўнікоў вёскі.











