У Магілёўскім ліцэі МУС прайшлі заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшлі заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы
08.09.2026
1
Актуальная тэма дня: «Антыкарупцыйная палітыка дзяржавы: істытуцыянальныя і стратэгічныя рашэнні».
Запрошаным спікерам выступіла начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Магілёўскай вобласці Таццяна Буракоўская.
У сваім выступленні Таццяна Мікалаеўна акцэнтавала ўвагу на стратэгіі барацьбы з карупцыяй у Рэспубліцы Беларусь і падкрэсліла, што рэалізацыя антыкарупцыйнай палітыкі - важнейшы фактар унутранай і знешняй бяспекі дзяржавы. Спікер падрабязна растлумачыла парадак правядзення папераджальна-прафілактычных мерапрыемстваў і дзейныя механізмы выяўлення правапарушэнняў.
Таксама Таццяна Мікалаеўна прывяла практычныя прыклады з пракурорскай практыкі і разабрала рэальныя злачынныя схемы, адказаўшы на ўсе пытанні супрацоўнікаў ліцэя.









