У ліцэі адбылася сустрэча з ветэранам службы БЭЗ

У ліцэі адбылася сустрэча з ветэранам службы БЭЗ
11.11.2026
19
У Магілёўскім ліцэі МУС прайшла тэматычная сустрэча з палкоўнікам міліцыі ў адстаўцы, членам Магілёўскага абласнога Савета ветэранаў АУС і ВВ Віктарам Сямёнавічам Осіпавым.
Мерапрыемства было прысвечана тэме: «Гісторыя стварэння і дзейнасць падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Арганізацыя раскрыцця злачынстваў па лініі БЭЗ».
Віктар Сямёнавіч, які з 1995 па 2006 год узначальваў упраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама, падзяліўся з будучымі праваахоўнікамі багатым практычным вопытам. Ветэран распавёў пра спецыфіку выяўлення эканамічных злачынстваў, успомніў найбольш рэзанансныя справы са сваёй практыкі, а таксама асвятліў сучасныя перспектывы службы ў падраздзяленнях бэз.
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, пакінуўшы ў ліцэістаў глыбокія ўражанні.










