Займальныя выходныя

Займальныя выходныя


Займальныя выходныя

Займальныя выходныя

26.10.2025

52

Першакурснікі Магілёўскага ліцэя МУС наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку, дзе іх чакаў лялечны паказ «Прыгоды Кніжкі і дзяўчынкі Марышкі» ад бібліятэчнага лялечнага тэатра «Цуды за шырмай».

Пасля спектакля юнакоў чакала гульнявая праграма, падчас якой яны ў вясёлай фізкультхвілінцы ўзгадалі правілы абыходжання з кнігай, а разам з бібліятэкарам абмеркавалі актуальнае пытанне: «Што лепш - кніга ці мабільны тэлефон?».

Падчас тэатралізаванага прадстаўлення ліцэісты ўспомнілі прыказкі і прымаўкі аб кнігах і бібліятэцы, а ў завяршэнне вырабілі памятныя закладкі.

IMG_20251027_070105_368.jpg
IMG_20251027_070105_604.jpg
IMG_20251027_070105_831.jpg
IMG_20251027_070105_794.jpg
IMG_20251027_070105_118.jpg