Урок мужнасці на кінаэкране

Урок мужнасці на кінаэкране


Урок мужнасці на кінаэкране

Урок мужнасці на кінаэкране

30.04.2026

68

Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС сталі ўдзельнікамі прэм’еры мастацкага фільма «Адзін на двух».

Кіналента, прадстаўленая рэжысёрам Іванам Паўловым, заснаваная на рэальных падзеях і расказвае пра подзвіг ваенных лётчыкаў — Герояў Беларусі Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенка.

19 мая 2021 года коштам уласных жыццяў пілоты адвялі падаючы самалёт ад жылых кварталаў Баранавіч, здзейсніўшы свой апошні манеўр дзеля выратавання сотняў мірных жыхароў.

У завяршэнне кінопаказа ліцэісты прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з рэжысёрам, акцёрскім складам і прадстаўнікамі ДОСААФ, абмеркаваўшы мастацкія асаблівасці і маральны пасыл кіналенты.

photo_5445176151262304575_y.jpg
photo_5445176151262304576_y.jpg
photo_5445176151262304577_y.jpg
photo_5445176151262304578_y.jpg
photo_5445176151262304579_y.jpg
photo_5445176151262304580_y.jpg
photo_5445176151262304581_y.jpg