Мары ўвасобіліся ў рэальнасць для выхаванца ліцэя МУС

Мары ўвасобіліся ў рэальнасць для выхаванца ліцэя МУС
04.02.2026
81
Выхаванец Магілёўскага ліцэя МУС Дзмітрый Пташкоў стаў удзельнікам конкурсу МУС»мары спраўджваюцца".
Яго мара аб знаёмстве з працай прэс-службы ажыццявілася пасля ліста міністру ўнутраных спраў.
Дзіма наведаў прэс-службу УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў маёр міліцыі Алена Ігнатава пагутарыла з ліцэістам, распавяла пра службу і асаблівасці працы. Дзіма, у сваю чаргу, падзяліўся гісторыяй паступлення ў Ліцэй і патлумачыў, чаму хоча звязаць сваю будучую кар'еру менавіта з прэс-службай.
Для госця прэс-афіцэры правялі экскурсію па рабочай студыі, дзе праходзяць здымкі, і раскрылі некаторыя прафесійныя тонкасці мантажу і фарматавання відэасюжэтаў.
Асабліва запамінальным стаў практычны этап: Дзмітрый самастойна падрыхтаваў студыю да здымак і запісаў свой першы Відэа-каментар пад кіраўніцтвам спецыялістаў.
У завяршэнне візіту часова выконваючы абавязкі начальніка ліцэя палкоўнік міліцыі Андрэй Канаплёў і Алена Сяргееўна ўручылі выхаванцу памятны падарунак і дыплом удзельніка конкурсу «мары спраўджваюцца».
Последние новости:

ФОТАФАКТ: ліцэісты праводзяць канікулы з карысцю і задавальненнем
04.11.2026
4

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшло бягучае інфармаванне
03.11.2026
6

ФОТАФАКТ: восеньскія канікулы ліцэістаў праходзяць з карысцю
02.11.2026
11

Прадстаўніца Магілёўскага ліцэя МУС удзельнічае ў конкурсе «Захавальніца правапарадку»
30.10.2026
16

Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскім інстытуце МУС
30.10.2026
10










