Запрашаем на Дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскі ліцэй МУС
Запрашаем на Дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскі ліцэй МУС
28 лістапада дзверы ліцэя расчыняцца для ўсіх жадаючых! Прыходзьце, каб знутры ўбачыць жыццё выхаванцаў і даведацца ўсё аб навучанні.
Вас чакае экскурсія па ліцэі і сустрэча з кіраўніцтвам, дзе вы зможаце атрымаць адказы на пытанні аб правілах прыёму і медаглядзе.
Акрамя таго, у праграме — захапляльныя выступленні кінолага са службовым сабакам, выстава ўзбраення і тэматычныя пляцоўкі. А яшчэ — творчыя нумары ад выхаванцаў, прыемныя падарункі і сюрпрызы!
Адрас: г. Магілёў, вул. Бялінскага, 5.
Пачатак — у 11: 00.
Будзем рады бачыць будучых абітурыентаў і іх бацькоў!