Обычная версия

Выбар будучых афіцэраў

Выбар будучых афіцэраў

Выбар будучых афіцэраў

29.09.2025

6

У Магілёўскім ліцэі МУС адбылася сустрэчана тэму: «паступленне ў Акадэмію і інстытут МУС».

Падпалкоўнік міліцыі Юрый Нікулін, начальнік аддзялення праходжання службы аддзела кадраў УУС Віцебскага аблвыканкама, правёў гутарку з ліцэістамі 4 і 5 курсаў.

Маёр міліцыі Вадзім Зайцаў, старшы інспектар групы кадраў спецыяльнага батальёна імя К.P. Уладзімірава УУС Магілёўскага аблвыканкама, выступіў перад выхаванцамі 5 курса.

Пад час мерапрыемстваў прадстаўнікі расказалі пра патрабаванні да кандыдатаў, умовы навучання і перспектывы службы ў органах унутраных спраў.

Зацікаўленыя вучні атрымалі індывідуальныя кансультацыі і змаглі падаць заявы для далейшага разгляду.