Обычная версия

Натхняльная сустрэча

Натхняльная сустрэча

Натхняльная сустрэча

Натхняльная сустрэча

13.03.2026

13

Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС сустрэліся з інструктарам па спорце вышэйшай кваліфікацыі спартыўнай каманды МУС лейтэнантам міліцыі Кірылам Маскевічам, які з’яўляецца прыкладам мужнасці, дысцыпліны і волі да перамогі.

Спартыўныя дасягненні Кірыла Андрэевіча ўражваюць:

- майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па грэка-рымскай барацьбе;

- член асноўнага складу нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе;

- удзельнік Алімпійскіх гульняў 2020 года;

- пераможца Кубка свету;

- чэмпіён свету;

- бронзавы прызёр чэмпіянату свету, тройчы прызёр чэмпіянатаў Еўропы, пяціразовы чэмпіён Беларусі.

Падчас сустрэчы Кірыл Андрэевіч падрабязна падзяліўся з хлопцамі сваімі спартыўнымі дасягненнямі, расказаў пра цяжкасці, з якімі яму давялося сутыкнуцца, і пра тое, што дапамагае дасягаць высокіх вынікаў.

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў майстар-клас, дзе ліцэісты атрымалі ўнікальную магчымасць пераняць вопыт у майстра, задаць цікавыя пытанні і атрымаць каштоўныя парады па трэніроўках.