Обычная версия

Важная сустрэча ў Магілёўскім ліцэі МУС

Важная сустрэча ў Магілёўскім ліцэі МУС

Важная сустрэча ў Магілёўскім ліцэі МУС

Важная сустрэча ў Магілёўскім ліцэі МУС

21.10.2025

54

У рамках бягучага інфармавання ў Магілёўскім ліцэі МУС прайшла значная сустрэча з памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Магілёўскай вобласці Сяргеем Эдуардавічам Налівайкам.

Перад пачаткам мерапрыемства начальнік Магілёўскага ліцэя МУС Валерый Палішчук правёў для ганаровага госця экскурсію па навучальнай установе.

Ключавой тэмай абмеркавання стала »роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве".

У сваім выступе Сяргей Эдуардавіч асабліва акцэнтаваў увагу на значнасці традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, якія з'яўляюцца падмуркам, закладзеным многімі пакаленнямі нашых продкаў.

У завяршэнне сустрэчы ў ліцэістаў і супрацоўнікаў была магчымасць задаць Сяргею Эдуардавічу пытанні, на якія былі атрыманы падрабязныя і вычарпальныя адказы.