У знакавы для краіны дзень будучыя праваахоўнікі пачалі знаёмства са службай аховы

У знакавы для краіны дзень будучыя праваахоўнікі пачалі знаёмства са службай аховы
18.09.2025
61
Прадстаўнікі абласнога ўпраўлення аховы далі старт штотыднёвым профільным заняткам у падшэфных класах Магілёўскага спецыялізаванага ліцэя МУС.
На працягу навучальнага года ліцэісты будуць знаёміцца са спецыфікай службы ў дэпартаменце і прапанаванымі пасадамі, тэхнічным абсталяваннем, сістэмамі і сродкамі аховы, прафесійнай і спецыяльнай падрыхтоўкай нашых супрацоўнікаў, а таксама кіналагічнай дзейнасцю.
Начальнік аддзялення ідэалагічнай работы ўпраўлення капітан міліцыі Аляксей ТАЛАНАЎ і старшыня савета ветэранаў падпалкоўнік міліцыі ў запасе Васіль ЦАХНАВЕЦКІ расказалі навучэнцам пра гісторыю стварэння і сучасныя будні аховы, асноўныя кірункі службовай дзейнасці, а таксама асобна спыніліся на гістарычных вытоках Дня народнага адзінства.
- Насіць форму з пагонамі, ахоўваць грамадскі парадак, забяспечваць бяспеку, здзяйсняць подзвігі і дапамагаць людзям - мара многіх хлапчукоў. Увасобіць яе няпроста, але магчыма. Для вас сёння створаны ўсе ўмовы, каб у будучыні вы сталі дастойнымі афіцэрамі. Вучыцеся, развівайцеся, займайцеся спортам, а мы дапаможам вам на гэтым шляху станаўлення, - адзначыў Аляксей Аляксандравіч.
Пажадаем рабятам лёгкіх урокаў, выдатных адзнак, цікавых заняткаў і мора пазітыўных эмоцый!
Последние новости:
ФОТАФАКТ: восеньскія канікулы ліцэістаў праходзяць з карысцю
02.11.2026
11
Прадстаўніца Магілёўскага ліцэя МУС удзельнічае ў конкурсе «Захавальніца правапарадку»
30.10.2026
15
Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскім інстытуце МУС
30.10.2026
10
ФОТАФАКТ: пасля плённай працы ліцэістаў чакала смачная юшка
30.10.2026
21
ВІДЭФАКТ: глядзіце, як прайшоу працоўны дэсант Магілёўскага ліцэя МУС па пасдцы саджанцаў
30.10.2026
22
