Обычная версия

У здаровым целе — здаровы дух

У здаровым целе — здаровы дух

У здаровым целе — здаровы дух

У здаровым целе — здаровы дух

10.04.2026

20

У рамках дэкады фізічнай культуры і здароўя, працоўнага навучання і дапрызоўнай падрыхтоўкі ў Магілёўскім ліцэі МУС адбыліся адкрытыя ўрокі.

На ўроках фізічнай культуры і здароўя ліцэісты практыкавалі навыкі вядзення мяча рознымі спосабамі, развівалі свае хуткасныя і каардынацыйныя якасці праз рухомыя гульні і эстафеты.

Урок дапрызоўнай падрыхтоўкі быў прысвечаны індывідуальным сродкам аказання першай дапамогі і накіраваны на навучанне будучых абаронцаў правапарадку навыкам узаемадапамогі ў экстрымальных умовах.