Обычная версия

У разгар дэкады фізіка-матэматычных дысцыплін у ліцэі адбылася захапляльная бітва розумаў і эксперыментаў «Фізічны паядынак»

25.11.2026

1

У інтэлектуальна-творчым спаборніцтве прынялі ўдзел каманды 2 курса, якім трэба было прайсці праз серыю нестандартных і вясёлых выпрабаванняў:

фізічная віктарына на хуткасць мыслення і эрудыцыю;

конкурс на зоркасць і разуменне законаў фізікі, хлопцы шукалі навуковыя ляпы мастака на прапанаванай ілюстрацыі: ад «няправільных» ценяў да парушэння законаў оптыкі;

выкарыстоўваючы вымяральныя прыборы і формулы, каманды вызначалі дакладную шчыльнасць звычайнага мыла.

«Фізічны аркестр» - самы крэатыўны конкурс! Выкарыстоўваючы выключна падручныя сродкі, каманды прадэманстравалі законы акустыкі, рэзанансу і ваганняў, сыграўшы для гледачоў сапраўдныя музычныя кампазіцыі!

Ліцэісты даказалі: законы прыроды могуць гучаць, здзіўляць і натхняць на сапраўдныя навуковыя батлы!