У Магілёўскім ліцэі МУС адбылася сустрэча, прысвечаная супрацьдзеянню фэйкавай інфармацыі

У Магілёўскім ліцэі МУС адбылася сустрэча, прысвечаная супрацьдзеянню фэйкавай інфармацыі
09.12.2025
118
Перад ліцэістамі выступіла запрошаны госць-загадчыца аддзела інфармацыйнага маніторынгу і аналітыкі абласнога інфармацыйнага цэнтра пры Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Шэпелева.
Алена Міхайлаўна распавяла пра тое, як моладзь выкарыстоўвае Інтэрнэт, якія віды недакладнай інфармацыі цяпер распаўсюджаныя і як адрозніць фэйк ад праўды.
Хлопцы даведаліся, як правяраць крыніцы і выявы, а таксама чаму варта з асцярожнасцю ставіцца да QR-кодаў і агульнадаступнага Wi-Fi.
У канцы сустрэчы Алена Міхайлаўна падзялілася з навучэнцамі парадамі па бяспечных паводзінах у Інтэрнэце і парэкамендавала спіс афіцыйных і надзейных рэсурсаў.
Последние новости:
ФОТАФАКТ: ліцэісты праводзяць канікулы з карысцю і задавальненнем
04.11.2026
6
У Магілёўскім ліцэі МУС прайшло бягучае інфармаванне
03.11.2026
6
ФОТАФАКТ: восеньскія канікулы ліцэістаў праходзяць з карысцю
02.11.2026
12
Прадстаўніца Магілёўскага ліцэя МУС удзельнічае ў конкурсе «Захавальніца правапарадку»
30.10.2026
20
Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскім інстытуце МУС
30.10.2026
14
