Обычная версия

У Магілёўскім ліцэі МУС адбылася прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі УУС Віцебскага аблвыканкама

24.12.2025

32

Перад выхаванцамі выступілі начальнік цэнтра падрыхтоўкі асабовага складу падпалкоўнік міліцыі Ігар Бакуноў і начальнік аддзялення праходжання службы аддзела кадраў падпалкоўнік міліцыі Юрый Нікулін.

Госці распавялі дзецям пра перспектывы службы ў органах унутраных спраў, падрабязна патлумачылі парадак прыёму на службу і асаблівасці вучобы ў ведамасных ВНУ краіны.

У завяршэнне сустрэчы афіцэры адказалі на ўсе пытанні ліцэістаў і прапанавалі індывідуальныя кансультацыі для жадаючых.