У Магілёўскім ліцэі МУС прагучаў Апошні званок

У Магілёўскім ліцэі МУС прагучаў Апошні званок
23.05.2026
9
Падзяліць гэты знакавы момант з ліцэістамі прыехалі ганаровыя госці: намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Сяргей Красноў, начальнік Магілёўскага інстытута МУС палкоўнік міліцыі Раман Раманчык, начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС палкоўнік міліцыі Ігар Драчоў і начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Магілёўскай вобласці палкоўнік унутранай службы Юрый Толкачоў.
З рук ганаровых гасцей шэраг супрацоўнікаў ліцэя атрымалі заслужаныя падзякі і нагрудныя знакі.
З напутным словам да прысутных звярнуўся начальнік ліцэя Валерый Палішчук:
— Навучальны год быў няпростым, але насычаным. Мы разам адлічвалі крок на плацы, перамагалі ў алімпіядах, неслі Вахту памяці і вучыліся самому галоўнаму — быць вернымі свайму слову і сваёй краіне.
Валерый Мікалаевіч уручыў граматы і падзякі супрацоўнікам і навучэнцам, нагрудныя знакі «Выдатны ліцэіст», падзячныя лісты бацькам ліцэістаў, а таксама дыпломы пераможцам конкурсаў «Лепшы клас па выніках навучальнага года» і «Лепшы навучэнец года». Акрамя таго, чарговыя спецыяльныя званні старшага віцэ-сяржанта датэрмінова атрымалі навучэнцы 5-га курса Вадзім Верэмейка і Аляксандр Белясаў.
Звяртаючыся да выпускнікоў і дзевяцікласнікаў, начальнік курса падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Радзівонаў і настаўніца Таццяна Адзінцова падкрэслілі:
— Жорсткая дысцыпліна, патрабаванні правілаў і статуту загартавалі ваш характар. Мы ганарымся кожным з вас! Выпускнікі, насіце погоны з гонар, захоўвайце вернасць сваім ідэалам і любоў да Радзімы!
Ад імя бацькоў Аляксандра Шапарова выказала шчырую падзяку педагагічнаму калектыву і курсавым афіцэрам за іх неацэнны ўклад у выхаванне і навучанне ліцэістаў.
Ад імя выпускнікоў выступіў навучэнец 5-га курса Аляксандр Белясаў. Ён павіншаваў хлопцаў з заканчэннем навучальнага года і даў напутства малодшым курсам: ніколі не здавацца і ісці толькі наперад.
Святочную атмасферу падтрымалі яркія выступленні творчых калектываў Магілёва і ліцэя МУС.
Урачыстасць завяршылася праходжаннем урачыстым маршам.
Последние новости:
МЫ - ПЕРШЫЯ
25.05.2026
7
Выхадныя з карысцю
25.05.2026
8
У рамках тыдня класных кіраўнікоў «Мы разам!» у ліцэі працягваецца правядзенне адкрытых класных гадзін
22.05.2026
16
У рамках Адзінага дня інфармавання начальнік Магілёўскага ліцэя МУС Валерый Палішчук наведаў Кіраўскі РАУС
21.05.2026
9
У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў Адзіны дзень інфармавання
21.05.2026
13
