Обычная версия

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў урачысты развод, прымеркаваны да Дня беларускай міліцыі

04.03.2026

25

Па традыцыі мерапрыемства пачалося з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам да асабовага складу і навучэнцаў звярнуўся начальнік ліцэя Валерый Палішчук:

— За гады незалежнасці сістэма МУС правяла каласальную працу па ўмацаванні законнасці. Міліцыя сёння — гэта перш за ўсё дысцыпліна і гарантыя бяспекі нашых грамадзян. Дарагія ліцэісты, вы знаходзіцеся на самым пачатку свайго прафесійнага шляху. Перакананы, што пасля заканчэння ведамасных ВНУ вы станеце годнымі афіцэрамі.

У рамках урачыстага мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання. Валерый Палішчук уручыў нагрудныя знакі выхаванцам, якія паспяхова выканалі нарматывы Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь «Гатовы да працы і абароны».

Развод завяршыўся праходжаннем ліцэістаў урачыстым маршам.