У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў Адзіны дзень інфармавання

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшоў Адзіны дзень інфармавання
18.06.2026
47
На парадак дня былі вынесены актуальныя тэмы дзяржаўнага і ведамаснага значэння.
Настаўнік навучальнага аддзела ліцэя Ала Макарава падрабязна асвятліла тэму «Памяць у імя будучыні», прымеркаваную да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У сваім выступленні яна ўдзяліла асаблівую ўвагу пытанням захавання гістарычнай праўды і ходу расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады нямецка-акупацыйнага рэжыму.
Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі расказала вядучы спецыяліст па кадрах ліцэя Вераніка Лебедзева. Яна азнаёміла прысутных з пералікам сацыяльна-эканамічных ільгот і гарантый, прадугледжаных для шматдзетных сем'яў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў унутраных войскаў МУС, а таксама сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
З аналізам стану аператыўнай абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь за студзень-май 2026 года выступіў намеснік начальніка ліцэя - начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння палкоўнік міліцыі Андрэй Канаплёў.
Последние новости:
ФОТАФАКТ: восеньскія канікулы ліцэістаў праходзяць з карысцю
02.11.2026
11
Прадстаўніца Магілёўскага ліцэя МУС удзельнічае ў конкурсе «Захавальніца правапарадку»
30.10.2026
15
Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскім інстытуце МУС
30.10.2026
10
ФОТАФАКТ: пасля плённай працы ліцэістаў чакала смачная юшка
30.10.2026
20
ВІДЭФАКТ: глядзіце, як прайшоу працоўны дэсант Магілёўскага ліцэя МУС па пасдцы саджанцаў
30.10.2026
22
