Обычная версия

У ліцэі адбыўся ўрачысты канцэрт

У ліцэі адбыўся ўрачысты канцэрт

У ліцэі адбыўся ўрачысты канцэрт

У ліцэі адбыўся ўрачысты канцэрт

13.11.2026

7

У Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Рэспублікі Беларусь.

Ганаровымі гасцямі ўрачыстага вечара сталі палкоўнікі міліцыі ў адстаўцы Валерый Канчатаў, Мікалай Жалязняк, Міхаіл Шакаў і падпалкоўнік унутранай службы ў адстаўцы Аляксандр Шугункоў.

Адкрываючы мерапрыемства, начальнік ліцэя Валерый Палішчук адрасаваў ветэранам шчырыя словы падзякі за шматгадовае самаадданае служэнне Айчыне, падтрыманне традыцый афіцэрскага братэрства і актыўны ўдзел у выхаванні новага пакалення вартавых парадку. Кіраўнік падзяліўся з ліцэістамі гісторыяй свайго прафесійнага станаўлення. Аповяд пра няпросты службовым шляху стаў для дзяцей сапраўдным прыкладам стойкасці і вернасці абавязку.

У рамках урачыстай часткі Валерый Мікалаевіч уручыў ветэранам заслужаныя граматы і падзякі ліцэя. Таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу сцянных газет, прысвечанага Дню ўшанавання ветэранаў АУС і ВВ МУС.

Працягнуўся вечар яркай канцэртнай праграмай, падрыхтаванай выхаванцамі ліцэя.

Сачыце за навінамі!