У кожнага часу свае героі

У кожнага часу свае героі
14.02.2026
71
У рамках супрацоўніцтва з духоўна-асветніцкім цэнтрам імя свяціцеля Георгія (Каніскага) у Магілёўскім ліцэі МУС прайшла сустрэча са старшынёй Магілёўскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз ваенных маракоў», удзельнікам баявых дзеянняў у Сірыі, капітанам першага рангу Уладзімірам Мікалаевічам Рыбалка.
Уладзімір Мікалаевіч звярнуўся да юнакоў з заклікам абараняць Радзіму, падкрэсліўшы важнасць вывучэння гісторыі і захавання памяці аб ваенных выпрабаваннях, якія выпалі на долю краіны. Ён нагадаў ліцэістам, што яны-спадчыннікі гераічнага мінулага, і менавіта на іх ляжыць адказнасць за захаванне міру на беларускай зямлі.
Хлопцы з вялікай цікавасцю слухалі аповед пра яго жыццёвы шлях, службу на атамнай падводнай лодцы, крытэрыі адбору і ўмовы службы. Асабліва захапляльнымі сталі гісторыі пра сітуацыі ў паходах і іх паспяховым пераадоленні.
У завяршэнне сустрэчы спікер пажадаў выхаванцам поспехаў і ўпэўненасці ў выбары будучай прафесіі, пасля чаго адказаў на ўсе пытанні.
Последние новости:
ФОТАФАКТ: ліцэісты праводзяць канікулы з карысцю і задавальненнем
04.11.2026
5
У Магілёўскім ліцэі МУС прайшло бягучае інфармаванне
03.11.2026
6
ФОТАФАКТ: восеньскія канікулы ліцэістаў праходзяць з карысцю
02.11.2026
11
Прадстаўніца Магілёўскага ліцэя МУС удзельнічае ў конкурсе «Захавальніца правапарадку»
30.10.2026
19
Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскім інстытуце МУС
30.10.2026
13
