Обычная версия

Ты болем у сэрцы адгукнешся, Афган: святая вернасць салдацкага гонару

17.02.2026

23

У рамках супрацоўніцтва з духоўна-асветніцкім цэнтрам імя свяціцеля Георгія (Каніскага) выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС прынялі ўдзел у вечары памяці, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Музеі Славы Магілёўшчыны.

Загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы Ганна Васільеўна Анісімава падрабязна патлумачыла дзецям прычыны пачатку афганскага канфлікту, распавяла аб традыцыях і асаблівасцях гэтай краіны, а таксама аб буйных ваенных аперацыях, такіх як «Тайфун».

Асаблівым госцем вечара стаў Уладзімір Пятровіч Іваноў-воін-інтэрнацыяналіст, які выконваў свой абавязак на зямлі Афганістана. Ён падзяліўся асабістымі ўспамінамі пра падзеі той вайны і выпрабаваннях, якія выпалі на долю яго і таварышаў.

Пасля гутаркі ліцэісты змаглі на свае вочы ўбачыць экспанаты, звязаныя з яго службай: асабістыя рэчы, фатаграфіі і баявыя ўзнагароды.

Завяршыўся вечар займальнай экскурсіяй па залах Музея Славы Магілёўшчыны.