Прафарыентацыйная гутарка

Прафарыентацыйная гутарка
11.02.2026
40
У Магілёўскім ліцэі МУС прайшла сустрэча на тэму: «Крытэрыі адбору кандыдатаў на службу ў СПБТ «Алмаз» і АМАП, а таксама асаблівасці праходжання службы ў гэтых падраздзяленнях».
Запрошанымі гасцямі сталі намеснік камандзіра АМАП па ідэалагічнай і кадравай рабоце падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Мацюлін і ветэран органаў унутраных спраў, былы камандзір АМАП палкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Гарэлікаў.
Аляксандр Сяргеевіч падрабязна спыніўся на патрабаваннях да кандыдатаў, падкрэсліўшы важнасць фізічнай і псіхалагічнай падрыхтоўкі. Мікалай Іванавіч падзяліўся неацэнным вопытам і ўспамінамі пра гады сваёй службы.
Асаблівую цікавасць ліцэістаў выклікаў аповяд пра выпрабаванні на права нашэння Чорнага і крапавага берэта.
Таксама выхаванцы паглядзелі відэаролік, які дэманструе праходжанне байцамі АМАП выпрабаванняў у рамках турніру «ні кроку назад».
Сустрэча дапамагла будучым афіцэрам скласці дакладнае ўяўленне пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны абаронца правапарадку.
Последние новости:
МЫ - ПЕРШЫЯ
25.05.2026
1
Выхадныя з карысцю
25.05.2026
1
У Магілёўскім ліцэі МУС прагучаў Апошні званок
23.05.2026
1
У рамках тыдня класных кіраўнікоў «Мы разам!» у ліцэі працягваецца правядзенне адкрытых класных гадзін
22.05.2026
14
У рамках Адзінага дня інфармавання начальнік Магілёўскага ліцэя МУС Валерый Палішчук наведаў Кіраўскі РАУС
21.05.2026
8
