Обычная версия

Прававы квест у Магілёўскім ліцэі МУС

Прававы квест у Магілёўскім ліцэі МУС

Прававы квест у Магілёўскім ліцэі МУС

Прававы квест у Магілёўскім ліцэі МУС

13.03.2026

11

У ўстанове адукацыі адбылася інтэлектуальная гульня-квест «Ахоўнікі Асноўнага Закона», прымеркаваная да дзяржаўнага свята - Дня Канстытуцыі.

Каманды ліцэістаў павінны былі паспяхова прайсці 6 тэматычных станцый, кожная з якіх патрабавала не толькі глыбокіх прававых ведаў, але і кемлівасці:

- «Прамбула»;

- «Прававы лабірынт»;

- «Фатаработ дакумента»;

- «Следства вядуць правазнаўцы»;

- «Статус: Грамадзянін»;

- «Шчыт Закону».

Падчас выпрабаванняў хлопцы і дзяўчаты прадэманстравалі выдатнае веданне Канстытуцыі, праявілі вострасць розуму і ўменне працаваць у камандзе.

Асаблівую цікавасць выклікаў гістарычны блок, дзе ўдзельнікі выстройвалі храналагічны ланцужок прыняцця найважнейшых дакументаў: ад Статутаў Вялікага Княства Літоўскага да Канстытуцый БССР і суверэннай Рэспублікі Беларусь.