Правілы адказных і бяспечных паводзін на канікулах

Правілы адказных і бяспечных паводзін на канікулах
21.05.2026
10
Напярэдадні летніх канікулаў у ліцэі прайшла прафілактычная сустрэча выхаванцаў з прадстаўнікамі розных службаў.
Інспектар Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях лейтэнант унутранай службы Канстанцін Рабікаў нагадаў правілы пажарнай бяспекі, паказаў прафілактычныя відэаролікі: "Дзіцячыя гульні" і "Энцыклапедыя бяспекі".
Спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Магілёўскай абласной арганізацыі РДГА "АСВОД" Яўген Сіндзюкоў расказаў аб правілах паводзін на вадаёмах, назваў дазволеныя месцы для купання ў вобласці, прывёў статыстыку і прыклады няшчасных выпадкаў, паказаў ролік "Дземі версія патаплення".
Старэйшы ўчастковы інспектар ІСН Ленінскага РУУС Магілёва маёр міліцыі Арцём Шпікат патлумачыў прававую адказнасць непаўналетніх, разабраў схемы кібермахлярства, нагадаў аб ПДР для пешаходаў, веласіпедыстаў і карыстальнікаў сродкаў персанальнай мабільнасці, перасцярог ад шкодных звычак і дрэннай кампаніі.
Сустрэча была накіравана на фарміраванне адказных і бяспечных паводзін ліцэістаў у летні перыяд.
Последние новости:
МЫ - ПЕРШЫЯ
25.05.2026
6
Выхадныя з карысцю
25.05.2026
6
У Магілёўскім ліцэі МУС прагучаў Апошні званок
23.05.2026
8
У рамках тыдня класных кіраўнікоў «Мы разам!» у ліцэі працягваецца правядзенне адкрытых класных гадзін
22.05.2026
16
У рамках Адзінага дня інфармавання начальнік Магілёўскага ліцэя МУС Валерый Палішчук наведаў Кіраўскі РАУС
21.05.2026
9
