Обычная версия

Пераможны марш

Пераможны марш

Пераможны марш

Пераможны марш

09.05.2026

22

Сёння Магілёў адзначыў Дзень Перамогі ўрачыстым парадам. У адзіным страі з вайсковымі часткамі Магілёўскага гарнізона крокавалі выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС.

Начальнік установы адукацыі Валерый Палішчук узначаліў дэлегацыю ліцэя і прыняў удзел у шэсці-парадзе.

Пасля заканчэння ўрачыстага маршу Валерый Мікалаевіч паклаў кветкі да брацкай магілы на плошчы Славы, аддаўшы даніну памяці і павагі героям, якія загінулі за свабоду нашай Радзімы.