Обычная версия

Першакурснікі Магілёўскага ліцэя МУС прыступілі да палявых збораў

Першакурснікі Магілёўскага ліцэя МУС прыступілі да палявых збораў

Першакурснікі Магілёўскага ліцэя МУС прыступілі да палявых збораў

Першакурснікі Магілёўскага ліцэя МУС прыступілі да палявых збораў

01.06.2026

7

На базе вайсковай часці 6713 адбылося ўрачыстае адкрыццё вучэбна-палявых збораў.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік начальніка ліцэя - начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння палкоўнік міліцыі Андрэй Канаплёў.

Звяртаючыся да прысутных, Андрэй Уладзіміравіч падкрэсліў, што яны ўжо зрабілі першы ўпэўнены крок на шляху да будучай прафесіі, а маючыя адбыцца выпрабаванні дапамогуць ім замацаваць атрыманыя веды, развіць цягавітасць і загартаваць характар.

Для ўдзельнікаў збораў была разгорнута выстава ўзбраення і спецыяльнай тэхнікі. Ліцэісты змаглі папрактыкавацца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, а таксама пазнаёміліся са шчанюкамі.

Наперадзе ў хлопчыкаў і дзяўчынак - 10 дзён інтэнсіўнай падрыхтоўкі ва ўмовах палявога лагера, якія стануць важным этапам іх навучання.