Адказны крок да мары

Адказны крок да мары
22.06.2026
67
Сёння ў Магілёўскім ліцэі МУС праходзяць уступныя экзамены па матэматыцы - для тых, хто паступае ў 7 клас, і па рускай або беларускай мове - для кандыдатаў у 8 клас.
Нагадаем, што да гэтага этапа дапушчаны юнакі, якія паспяхова прайшлі медыцынскі агляд ваенна-ўрачэбнай камісіяй і пацвердзілі неабходны ўзровень фізічнай падрыхтаванасці.
Жадаем усім абітурыентам удачы і высокіх вынікаў на экзаменах!
