Обычная версия

Навагоднія цуды

Навагоднія цуды

Навагоднія цуды

Навагоднія цуды

29.12.2025

28

Напярэдадні Новага года выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС сталі ўдзельнікамі двух незабыўных падзей, якія падарылі ім чараўніцтва і цяпло свята.

Хлопцы наведалі Беларускі дзяржаўны цырк, дзе акунуліся ў святочную атмасферу навагодняга шоў «Месца сустрэчы - Новы год!».

Яркія нумары акрабатаў, грацыёзныя выступленні паветраных гімнастаў, гумар блазнаў і дзіўныя трукі дрэсіраваных жывёл стварылі непаўторную магію цыркавога мастацтва.

Кульмінацыяй гэтай пераднавагодняй паездкі стала запрашэнне ліцэістаў у якасці гасцей на дабрачыннае навагодняе свята для дзяцей з удзелам Кіраўніка дзяржавы.

Прыемным завяршэннем усіх мерапрыемстваў сталі салодкія падарункі.