Обычная версия

Магілёўскі ліцэй МУС зноў адчыніў свае дзверы для будучых абітурыентаў і іх бацькоў

11.04.2026

16

Госці змаглі азнаёміцца са спецыфікай службы ў органах унутраных спраў на тэматычных пляцоўках, арганізаваных Дэпартаментам аховы, ДАІ, АМАП і Магілёўскім інстытутам МУС, а пасля падмацавацца смачнай кашай.

У актавым зале ліцэісты прадставілі яркія канцэртныя нумары, паказаўшы, што ў ліцэі развіваюць не толькі сілу, але і таленты.

Кіраўніцтва ліцэя падрабязна расказала бацькам і дзецям пра правілы прыёму, умовы навучання і пражывання, пазакласны адпачынак навучэнцаў. Асаблівая ўвага была звернута на здачу нарматываў па фізічнай падрыхтоўцы пры паступленні.

Прыемным сюрпрызам для гасцей ліцэя стаў розыгрыш каштоўных падарункаў.

Дзень завяршыўся экскурсіяй па навучальнай установе, якая дазволіла гасцям на свае вочы ўбачыць і ацаніць высокі ўзровень камфорту і аснашчанасці навучальнай установы.