Магілёўскі ліцэй МУС у гасцях у школьнікаў Дрыбіна

Магілёўскі ліцэй МУС у гасцях у школьнікаў Дрыбіна
22.11.2026
2
Першы намеснік начальніка па вучэбнай рабоце-начальнік вучэбнага аддзела Уладзімір Васільевіч Барысенка правёў прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі сярэдніх школ горада Дрыбіна.
У ходзе сустрэчы Уладзімір Васільевіч падрабязна распавёў пра асаблівасці адукацыйнага працэсу ў Магілёўскім ліцэі МУС, правілах прыёму, а таксама аб парадку і патрабаваннях да праходжання медыцынскага агляду.
Школьнікам быў прадэманстраваны відэафільм пра жыццё ліцэістаў, а таксама ўручаны інфармацыйныя буклеты.
У завяршэнне школьнікі змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, а таксама пагутарыць з ліцэістам.
