Обычная версия

Ліцэісты даведаліся пра спецыфіку службы ў папраўчых установах УДВП

01.10.2026

5

У Магілёўскім ліцэі МУС адбылася прафарыентацыйная сустрэча выхаванцаў з супрацоўнікамі папраўчай калоніі № 17 УДВП МУС па Магілёўскай вобласці — намеснікам начальніка ўстановы па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні падпалкоўнікам унутранай службы Сяргеем Сіпчанкам і начальнікам аддзялення па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні маёрам унутранай службы Аляксеем Кабетавым.

У ходзе сустрэчы афіцэры падрабязна распавялі навучэнцам пра спецыфіку службы ў падраздзяленнях крымінальна-выканаўчай сістэмы, асаблівасцях арганізацыі працы з асуджанымі, а таксама пра перспектывы кар'ернага росту. Асаблівая ўвага была ўдзелена ўмовам паступлення і навучання ў вышэйшых навучальных установах сістэмы МУС.

У завяршэнне госці адказалі на ўсе пытанні.