Обычная версия

З першых вуснаў

З першых вуснаў

З першых вуснаў

З першых вуснаў

07.10.2026

11

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшла сустрэча выхаванцаў з палкоўнікам міліцыі ў адстаўцы, кавалерам ордэна Чырвонай Зоркі Васілём Сяргеевічам Трыпутнем.

Васіль Сяргеевіч, які прысвяціў многія гады службе ў крымінальным вышуку, выступіў перад ліцэістамі з лекцыяй на тэму: «Гісторыя стварэння і дзейнасць падраздзяленняў крымінальнага вышуку. Арганізацыя і раскрыццё злачынстваў па лініі УР"»

Ветэран падзяліўся з будучымі афіцэрамі багатым практычным вопытам, распавёў пра найбольш знакавыя і складаныя справы са сваёй аператыўнай практыкі.

Сустрэча дазволіла ліцэістам азнаёміцца з рэальнай спецыфікай працы оперупаўнаважанага і сфармаваць дакладнае ўяўленне аб значнасці службы ў крымінальным вышуку.