Обычная версия

Інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна»

Інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна»

Інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна»

Інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна»

23.10.2026

22

Навучэнцы ліцэя абмяркоўвалі важную і глыбокую тэму: «Беларусь пачынаецца з мяне. Сувязь пакаленняў. Сям'я-аснова маёй адказнасці»

Сям'я і гістарычная памяць - гэта той трывалы падмурак, на якім трымаецца суверэнная і моцная дзяржава. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў апынуліся ключавыя пытанні:

Гісторыя роду-гісторыя краіны: чаму кожнаму важна вывучаць летапіс сваёй сям'і, берагчы архівы і памятаць подзвігі старэйшых пакаленняў.

Традыцыйныя каштоўнасці: як павага да бацькоў, клопат, вернасць і ўзаемадапамога служаць асновай стабільнага і згуртаванага грамадства.

Стваральная роля жанчыны: абмеркавалі неацэнны ўклад жанчын у выхаванне моладзі, захаванне нацыянальных традыцый, развіццё культуры, навукі і эканомікі Беларусі.

Ініцыятывы на карысць людзей: ліцэісты падрабязна пазнаёміліся з маштабнымі сацыяльнымі, дабрачыннымі і гуманітарнымі праектамі Беларускага саюза жанчын.

Асабістая адказнасць кожнага: прыйшлі да высновы, што беражлівае захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны нашай Радзімы і яго перадача наступным пакаленням-гэта грамадзянскі абавязак кожнага з нас.

Дыялог атрымаўся па-сапраўднаму жывым і шчырым. Ліцэісты яшчэ раз пераканаліся: моцная і квітнеючая Беларусь пачынаецца з кожнага з нас, з нашага стаўлення да бацькоў, дома і свайго абавязку!