Духоўныя вытокі

Духоўныя вытокі
16.03.2026
33
У рамках супрацоўніцтва з Духоўна-асветніцкім цэнтрам імя свяціцеля Георгія (Каніскага) выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС наведалі Свята-Мікольскі жаночы манастыр горада Магілёва.
Экскурсію па тэрыторыі манастыра правёў дырэктар цэнтра, кандыдат філалагічных навук Сяргей Эдуардавіч Самоў. Ён падрабязна расказаў хлопцам пра гісторыю ўзнікнення манастыра, яго ўнікальную архітэктуру і значную ролю ў духоўным жыцці рэгіёна.
Працягам візіту стала дыялогавая пляцоўка. У фармаце адкрытых зносін ліцэісты разважалі на важныя тэмы: што такое сапраўдная духоўнасць, як суадносяцца грамадзянскасць і патрыятызм у жыцці сучаснага чалавека і чаму захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей з'яўляецца падмуркам стабільнага развіцця нашай дзяржавы.
Последние новости:
МЫ - ПЕРШЫЯ
25.05.2026
6
Выхадныя з карысцю
25.05.2026
6
У Магілёўскім ліцэі МУС прагучаў Апошні званок
23.05.2026
8
У рамках тыдня класных кіраўнікоў «Мы разам!» у ліцэі працягваецца правядзенне адкрытых класных гадзін
22.05.2026
16
У рамках Адзінага дня інфармавання начальнік Магілёўскага ліцэя МУС Валерый Палішчук наведаў Кіраўскі РАУС
21.05.2026
9
