Дадзены старт першаму спартыўна-турыстычнаму злёту Магілёўскага ліцэя МУС!

Дадзены старт першаму спартыўна-турыстычнаму злёту Магілёўскага ліцэя МУС!
12.09.2025
43
Перад урачыстым адкрыццём спартыўнага мерапрыемства кіраўніцтва і выхаванцы ліцэя аддалі даніну памяці героям, усклаўшы кветкі да падножжа магіл савецкіх салдат.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў злёту звярнуўся намеснік начальніка ліцэя, палкоўнік міліцыі Андрэй Канаплёў:
- Гэтае мерапрыемства - выдатная магчымасць праявіць свае спартыўныя навыкі, умацаваць камандны дух і проста добра правесці час на свежым паветры. Хачу выказаць асаблівую падзяку бацькам, якія знайшлі час і магчымасць далучыцца да нас. Ваша падтрымка вельмі важная для нашых ліцэістаў! Жадаю ўсім удзельнікам удачы, спартыўных дасягненняў, сумленнай барацьбы і яркіх уражанняў! Няхай пераможа мацнейшы!
Асаблівую падтрымку ліцэістам аказваюць іх бацькі, якія актыўна ўдзельнічаюць у спаборніцтвах у складзе каманд.
Сёння юнакоў чакае насычаная праграма, якая ўключае разнастайныя конкурсы і спаборніцтвы.
Последние новости:
ФОТАФАКТ: восеньскія канікулы ліцэістаў праходзяць з карысцю
02.11.2026
11
Прадстаўніца Магілёўскага ліцэя МУС удзельнічае ў конкурсе «Захавальніца правапарадку»
30.10.2026
15
Выхаванцы Магілёўскага ліцэя МУС наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскім інстытуце МУС
30.10.2026
10
ФОТАФАКТ: пасля плённай працы ліцэістаў чакала смачная юшка
30.10.2026
21
ВІДЭФАКТ: глядзіце, як прайшоу працоўны дэсант Магілёўскага ліцэя МУС па пасдцы саджанцаў
30.10.2026
22
