Афганістан - наша памяць і боль

Афганістан - наша памяць і боль
13.02.2026
69
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Магілёўскім ліцэі МУС адбылося мерапрыемства, прысвечанае трагічным і гераічным старонкам гісторыі Афганскай вайны.
Педагог-арганізатар ліцэя Таццяна Руцкая правяла для ліцэістаў гістарычны экскурс. Асаблівая ўвага была ўдзелена ўкладу супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у выкананне інтэрнацыянальнага доўгу.
Выхаванцы даведаліся пра спецыфіку работы спецатрада МУС СССР «Кобальт» і «Тыбет», якія выконвалі складаныя задачы па ахове правапарадку і барацьбе з бандфармаваньнямі ва ўмовах горнай мясцовасці.
Найбольш эмацыйным момантам сустрэчы стала прачытанне сапраўдных лістоў салдат, напісаных пад пякучым афганскім сонцам.
Завяршылася мерапрыемства праглядам відэароліка, падрыхтаванага УУС Магілёўскага аблвыканкама ў рамках спецпраекта «служыць і абараняць».
Кадры хронікі і ўспаміны відавочцаў дапамаглі юнакам яшчэ глыбей адчуць значнасць подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Последние новости:
МЫ - ПЕРШЫЯ
25.05.2026
6
Выхадныя з карысцю
25.05.2026
6
У Магілёўскім ліцэі МУС прагучаў Апошні званок
23.05.2026
8
У рамках тыдня класных кіраўнікоў «Мы разам!» у ліцэі працягваецца правядзенне адкрытых класных гадзін
22.05.2026
16
У рамках Адзінага дня інфармавання начальнік Магілёўскага ліцэя МУС Валерый Палішчук наведаў Кіраўскі РАУС
21.05.2026
9
