Ліцэісты сустрэліся з выдатнымі спартсменамі
Ліцэісты сустрэліся з выдатнымі спартсменамі

Ліцэісты сустрэліся з выдатнымі спартсменамі
13.02.2026
80
Гасцямі сталі прадстаўнікі спартыўнай каманды МУС:
трэнер каманды капітан міліцыі Алена Ляшкевіч,
старшы інструктар па фізічнай культуры і спорце прапаршчык міліцыі Сямён Ступакевіч.
Алена Уладзіміраўна-заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы па тайскім боксе.
Сямён Канстанцінавіч-член нацыянальнай зборнай Беларусі па тайскім боксе, майстар спорту. Ён неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам адкрытага Кубка свету, Кубка Еўропы, а таксама чэмпіянатаў і Кубкаў Беларусі па тайскім боксе і кікбоксінгу ў дысцыпліне К-1.
Спартсмены падзяліліся з выхаванцамі неацэнным вопытам: расказалі аб цяжкіх трэніроўках, самадысцыпліне і ўменні пераадольваць цяжкасці і няўдачы.
Таксама госці правялі для хлопчыкаў і дзяўчынак майстар-клас.
