Служба грамадскай бяспекі

Служба грамадскай бяспекі


Служба грамадскай бяспекі

Служба грамадскай бяспекі

29.01.2026

47

У Магілёўскім ліцэі МУС прайшла сустрэча, прысвечаная арганізацыі працы падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі. Асаблівую ўвагу надалі рабоце ўчастковых інспектараў міліцыі і інспектараў па справах непаўналетніх.

Перад ліцэістамі выступілі запрошаныя госці: старшы інспектар аддзела прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама маёр міліцыі Алеся Канавалава і ветэран органаў унутраных спраў падпалкоўнік міліцыі ў запасе Аляксандр Сыравежкін.

Алеся Уладзіміраўна распавяла пра спецыфіку службы ўчастковых і інспектараў ІСН, прывяла прыклады частых правапарушэнняў сярод падлеткаў і патлумачыла, як праводзіцца іх прафілактыка.

Аляксандр Аляксеевіч падзяліўся з аўдыторыяй асабістым вопытам службы ў органах унутраных спраў.

Таксама быў паказаны відэаролік на актуальную тэму.

У завяршэнне хлопцы змаглі задаць спікерам пытанні і атрымалі на іх разгорнутыя адказы.

1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg