Запрашаем на Дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскі ліцэй МУС
22 лістапада дзверы ўстановы адукацыі расчыняцца для ўсіх, хто жадае азнаёміцца з жыццём ліцэістаў!
Кіраўніцтва адкажа на ўсе пытанні, правядзе экскурсію, раскажа аб правілах прыёму і працэсе медыцынскага агляду.
Гасцей чакаюць паказальныя выступленні кінолага са сваім службовым сабакам, выстава ўзбраенняў, паказальныя выступленні спецпадраздзялення вайсковай часці 6713, творчыя нумары ад выхаванцаў ліцэя.
Чакаем па адрасе: г. Магілёў, вул. Бялінскага, 5.
Пачатак у 11:00


